Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПРАНЕВІЧ (ПРОНЕВИЧ) Лявонцій
[1893, в. Лядзец Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. — ?]. Сын Мікалая Іосіфавіча Праневіча*. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы ў мяст. Малыя Гарадзяцічы Мазырскай акругі, цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 14.9.1929. Асуджаны 3.11.1929 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 7 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКВД Карэльскай АССР Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.11.1989 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа П. № 28519-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
[Паводле кнігі: т. II, с. 175–176]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.