Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПІНЕВІЧ (ПИНЕВИЧ) Міхаіл Сяргеевіч
[1876, в.Гарадзец Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], верагодна, брат Пятра Сяргеевіча Піневіча*. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. З 1915 настаяцель Успенскай царквы в. Кісялі (тагачасны паштовы адрас: мяст. Ляды) Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Успенскага храма ў роднай вёсцы. Арыштаваны 11.2.1928. Асуджаны 12.3.1930 са святарамі Максімам Галубковым, Фёдарам Івановым, Уладзімірам Коршунавым, Кірылам Сухабаеўскім і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую прапаганду» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.8.1973 Магілёўскім абл. судом. Асабовая справа П. № 9501 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.
[From the book: vol. II, pp. 169–170]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.