Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПІНЕВІЧ (ПИНЕВИЧ) Міхаіл Сяргеевіч 

ПІНЕВІЧ (ПИНЕВИЧ) Міхаіл Сяргеевіч

[1876, в.Гарадзец Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], верагодна, брат Пятра Сяргеевіча Піневіча*. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. З 1915 настаяцель Успенскай царквы в. Кісялі (тагачасны паштовы адрас: мяст. Ляды) Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Успенскага храма ў роднай вёсцы. Арыштаваны 11.2.1928. Асуджаны 12.3.1930 са святарамі Максімам Галубковым, Фёдарам Івановым, Уладзімірам Коршунавым, Кірылам Сухабаеўскім і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую прапаганду» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.8.1973 Магілёўскім абл. судом. Асабовая справа П. № 9501 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


* Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Пакроўскай царкве в. Стары Сялец Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".