Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПІГУЛЕЎСКІ (ПИГУЛЕВСКИЙ) Віктар
[1871, в. Новы Двор Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. Сын Аляксія Пігулеўскага*. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. 17.9.1894 накіраваны псаломшчыкам ва Успенскі храм в. Хатынічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Ганцавіцкі р-н Брэсцкай вобл. Рукапаложаны ў іерэя (1896). Прызначаны настаяцелем у Петра-Паўлаўскую царкву в. Навасёлкі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Падчас арышту настаяцель Слуцкага Міхайлаўскага сабора. Арыштаваны 14.3.1933 у Слуцку па адрасе: вул. Могілкавая, д. 16. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. святарамі асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа П. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархіи; Личный состав епархиального управления.
[From the book: vol. II, pp. 166–167]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.