Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПІГУЛЕЎСКІ (ПИГУЛЕВСКИЙ) Віктар 

ПІГУЛЕЎСКІ (ПИГУЛЕВСКИЙ) Віктар

[1871, в. Новы Двор Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. Сын Аляксія Пігулеўскага*. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. 17.9.1894 накіраваны псаломшчыкам ва Успенскі храм в. Хатынічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Ганцавіцкі р-н Брэсцкай вобл. Рукапаложаны ў іерэя (1896). Прызначаны настаяцелем у Петра-Паўлаўскую царкву в. Навасёлкі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Падчас арышту настаяцель Слуцкага Міхайлаўскага сабора. Арыштаваны 14.3.1933 у Слуцку па адрасе: вул. Могілкавая, д. 16. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. святарамі асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа П. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархіи; Личный состав епархиального управления.


* На службе з 1858. У 1870—80-я г. настаяцель Успенскага храма в. Новы Двор.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".