Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАШЫН (ПАШИН) Васілій Дзмітрыевіч 

ПАШЫН (ПАШИН) Васілій Дзмітрыевіч

[1865, в. Храпавічы Віцебскага пав. — ?], святар. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1886). Служыў другім святаром у саборы Раства Хрыстова ў Себежы Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія, выкладаў Закон Божы ў Себежскім гарадскім 4-класным вучылішчы. Арыштаваны 25.11.1929. Асуджаны 13.1.1930 з шэрагам інш. святароў Полацка-Віцебскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"