Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАЦЯЮК (ПАТЕЮК) Міхаіл Мікітавіч 

ПАЦЯЮК (ПАТЕЮК) Міхаіл Мікітавіч

[1887, в.Новая Беліца (Навабеліца), цяпер у межах Гомеля — ?], святар. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту, верагодна, служыў у Аляксандра-Неўскай царкве ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў дачку Надзею (н. ў 1913) і сына Дзмітрыя (1916). Арыштаваны 4.4.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Вызвалены ў 1938. Вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 23.6.1941. Прыгавораны асобай нарадай НКВД да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа П. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"