Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПАЦЯЮК (ПАТЕЮК) Міхаіл Мікітавіч
[1887, в.Новая Беліца (Навабеліца), цяпер у межах Гомеля — ?], святар. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту, верагодна, служыў у Аляксандра-Неўскай царкве ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў дачку Надзею (н. ў 1913) і сына Дзмітрыя (1916). Арыштаваны 4.4.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Вызвалены ў 1938. Вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 23.6.1941. Прыгавораны асобай нарадай НКВД да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа П. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
[Паводле кнігі: т. II, с. 154–155]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.