Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПАЎСКІ (ПАВСКИЙ) Грыгорый Аляксандравіч
[1880, в. Максаціха Цвярской губ., Расія — 17.9.1937, Калінінская вобл., турма НКВД], свяшчэннаслужыцель, настаўнік, брат Дзімітрыя Паўскага. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў духоўную семінарыю. У 1900-я г. выкладаў рускую мову, гісторыю, геаграфію ў Мінскім жаночым духоўным вучылішчы. Арыштаваны 29.7.1937. Асуджаны 13.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 1.6.1989 Цвярской абл. пракуратурай.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Книга памяти жертв политических репрессий Калининской области.
[From the book: vol. II, p. 154]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.