Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАЎСКІ (ПАВСКИЙ) Грыгорый Аляксандравіч 

ПАЎСКІ (ПАВСКИЙ) Грыгорый Аляксандравіч

[1880, в. Максаціха Цвярской губ., Расія — 17.9.1937, Калінінская вобл., турма НКВД], свяшчэннаслужыцель, настаўнік, брат Дзімітрыя Паўскага. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў духоўную семінарыю. У 1900-я г. выкладаў рускую мову, гісторыю, геаграфію ў Мінскім жаночым духоўным вучылішчы. Арыштаваны 29.7.1937. Асуджаны 13.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 1.6.1989 Цвярской абл. пракуратурай.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Книга памяти жертв политических репрессий Калининской области.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".