Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАЎЛОЎСКІ (ПАВЛОВСКИЙ) Яўфімій Іванавіч 

ПАЎЛОЎСКІ (ПАВЛОВСКИЙ) Яўфімій Іванавіч

[1876, в. Красновічы, цяпер Украіна — ?]. Украінец. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Да арышту настаяцель Георгіеўскай царквы в. Прылепы, цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 5.1.1933 у в.Усяжа (Казённая Усяжа) Смалявіцкага р-на. Асуджаны 16.1.1933 са святаром Якавам Трахановічам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі царквы асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю і як арганізатар антысавецкай арганізацыі» дa 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа П. і інш. № 25544-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"