Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПАЎЛОЎСКІ (ПАВЛОВСКИЙ) Яўфімій Іванавіч
[1876, в. Красновічы, цяпер Украіна — ?]. Украінец. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Да арышту настаяцель Георгіеўскай царквы в. Прылепы, цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 5.1.1933 у в.Усяжа (Казённая Усяжа) Смалявіцкага р-на. Асуджаны 16.1.1933 са святаром Якавам Трахановічам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі царквы асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю і як арганізатар антысавецкай арганізацыі» дa 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа П. і інш. № 25544-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
[Паводле кнігі: т. II, с. 153–154]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.