Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАРОМЕНСКІ (ПОРОМЕНСКИЙ) Аляксандр Васілевіч 

ПАРОМЕНСКІ (ПОРОМЕНСКИЙ) Аляксандр Васілевіч

[1878, в. Вярхоў’е Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — 1933 (?), Віцебск, турма АДПУ], іерэй, брат Фёдара Пароменскага. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю. Служыў у адной з цэркваў Полацка-Віцебскай епархіі. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 7.4.1933 у роднай вёсцы. Асуджаны 30.4.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП. Рэабілітаваны 8.3.1958 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"