Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПАРОМЕНСКІ (ПОРОМЕНСКИЙ) Аляксандр Васілевіч
[1878, в. Вярхоў’е Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — 1933 (?), Віцебск, турма АДПУ], іерэй, брат Фёдара Пароменскага. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю. Служыў у адной з цэркваў Полацка-Віцебскай епархіі. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 7.4.1933 у роднай вёсцы. Асуджаны 30.4.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП. Рэабілітаваны 8.3.1958 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.