Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАРАШЧАНКА (ПАРАЩЕНКО) Міхаіл Мартынавіч 

ПАРАШЧАНКА (ПАРАЩЕНКО) Міхаіл Мартынавіч

[1879 — ?]. З сялянскай сям’і. У пачатку 1900-х г. — запасны царкоўнік ваеннага ведамства. 6.6.1906 прызначаны псаломшчыкам Успенскага храма мяст. Астроўна Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя (1918). У 1924 арыштаваны за «антысавецкую агітацыю», але неўзабаве вызвалены. З другой паловы 1920-х г. настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в. Касянічы, цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"