Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПАРАШЧАНКА (ПАРАЩЕНКО) Міхаіл Мартынавіч
[1879 — ?]. З сялянскай сям’і. У пачатку 1900-х г. — запасны царкоўнік ваеннага ведамства. 6.6.1906 прызначаны псаломшчыкам Успенскага храма мяст. Астроўна Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя (1918). У 1924 арыштаваны за «антысавецкую агітацыю», але неўзабаве вызвалены. З другой паловы 1920-х г. настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в. Касянічы, цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.