Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАНАМАРОЎ (ПОНОМАРЕВ) Васілій Андрэевіч 

ПАНАМАРОЎ (ПОНОМАРЕВ) Васілій Андрэевіч

[1869, в. Барадзіно Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходскую школу. З 1910 настаяцель Мікалаеўскага храма в. Мужычок (Мужычкі) Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., з 1964 в. Азёрная Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 15.9.1929. Асуджаны 15.12.1929 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.10.1992 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа № 15253 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"