Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПАНАМАРОЎ (ПОНОМАРЕВ) Васілій Андрэевіч
[1869, в. Барадзіно Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходскую школу. З 1910 настаяцель Мікалаеўскага храма в. Мужычок (Мужычкі) Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., з 1964 в. Азёрная Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 15.9.1929. Асуджаны 15.12.1929 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.10.1992 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа № 15253 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.