Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАЛЯК (ПОЛЯК) Іаан Герасімавіч 

ПАЛЯК (ПОЛЯК) Іаан Герасімавіч

[1881, в. Вітунічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. — 9.1.1938, Мінск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю (?). У 1920-я г. настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Нача (тагачасны паштовы адрас: ст. Прыяміна) Барысаўскага пав., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. У 1930-я г. служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Сёмкаў Гарадок Заслаўскага (цяпер Мінскага) р-на. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 5.1.1937. Нягледзячы што падчас катаванняў адмовіўся ад сана, 28.12.1937 асуджаны тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.4.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа П. № 22182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; Синодик Санкт-Петербургской епархии.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"