Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПАЛЯК (ПОЛЯК) Іаан Герасімавіч
[1881, в. Вітунічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. — 9.1.1938, Мінск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю (?). У 1920-я г. настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Нача (тагачасны паштовы адрас: ст. Прыяміна) Барысаўскага пав., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. У 1930-я г. служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Сёмкаў Гарадок Заслаўскага (цяпер Мінскага) р-на. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 5.1.1937. Нягледзячы што падчас катаванняў адмовіўся ад сана, 28.12.1937 асуджаны тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 29.4.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа П. № 22182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; Синодик Санкт-Петербургской епархии.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.