Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ОЗЕРАЎ (ОЗЕРОВ) Іаан Аляксеевіч
[1884, в. Пятроўскае Багародскага пав. Маскоўскай. губ., Расія — ?], протадыякан (абнаўленчы). З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. Удзельнічаў у Пленуме абнаўленчага Беларускага Праваслаўнага Свяшчэннага Сінода (25—27 снеж. 1928, Орша). У НГАБ (Ф. 2786, в. 2, с. 3) захаваўся групавы фотаздымак удзельнікаў Пленума. Быў жанаты, гадаваў сямёра дзяцей. Арыштаваны 27.3.1932 у в. Папарэйская Гара тагачаснага Суражскага (цяпер Віцебскага) р-на. Асуджаны 23.5.1932 са свяшчэннаслужыцелямі Яўціхіем Блахіным, Міхаілам Курносавым і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.8.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа О. і інш. № 17191-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НГАБ. Ф. 2786, в. 2, с. 3.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.