Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ОЗЕРАЎ (ОЗЕРОВ) Іаан Аляксеевіч 

ОЗЕРАЎ (ОЗЕРОВ) Іаан Аляксеевіч

[1884, в.  Пятроўскае Багародскага пав. Маскоўскай. губ., Расія — ?], протадыякан (абнаўленчы). З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. Удзельнічаў у Пленуме абнаўленчага Беларускага Праваслаўнага Свяшчэннага Сінода (25—27 снеж. 1928, Орша). У НГАБ (Ф. 2786, в. 2, с. 3) захаваўся групавы фотаздымак удзельнікаў Пленума. Быў жанаты, гадаваў сямёра дзяцей. Арыштаваны 27.3.1932 у в. Папарэйская Гара тагачаснага Суражскага (цяпер Віцебскага) р-на. Асуджаны 23.5.1932 са свяшчэннаслужыцелямі Яўціхіем Блахіным, Міхаілам Курносавым і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.8.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа О. і інш. № 17191-п захоўваецца ў  архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НГАБ. Ф. 2786, в. 2, с. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".