Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » НІКІФАРОВІЧ (ЯЦКЕВІЧ) (НІКІФОРОВІЧ, ЯЦКЕВІЧ) Пётр (Сцяпан) Сямёнавіч
[1878, в. Вялікі Стахаў Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — ?], селянін-аднаасобнік. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. член царкоўнага савета Барысаўскага Уваскрасенскага сабора. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 24.4.1931 у роднай вёсцы. Асуджаны калегіяй АДПУ 27.8.1931 за «падпал» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 20.7.1989. Групавая справа Н. і інш. № 26678-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.