Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » НІКІФАРОВІЧ (ЯЦКЕВІЧ) (НІКІФОРОВІЧ, ЯЦКЕВІЧ) Пётр (Сцяпан) Сямёнавіч 

НІКІФАРОВІЧ (ЯЦКЕВІЧ) (НІКІФОРОВІЧ, ЯЦКЕВІЧ) Пётр (Сцяпан) Сямёнавіч

[1878, в. Вялікі Стахаў Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — ?], селянін-аднаасобнік. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. член царкоўнага савета Барысаўскага Уваскрасенскага сабора. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 24.4.1931 у роднай вёсцы. Асуджаны калегіяй АДПУ 27.8.1931 за «падпал» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 20.7.1989. Групавая справа Н. і інш. № 26678-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".