Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » МІЛАНОВІЧ (МИЛАНОВИЧ) Васілій Андрэевіч 

МІЛАНОВІЧ (МИЛАНОВИЧ) Васілій Андрэевіч

[1877, в. Недраска Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 21.10.1937, Гомель, турма НКВД]. У 1920-я г. настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Дземяхі Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл. Арыштаваны ў 1932. Вызвалены ў 1933. Зноў арыштаваны 14.9.1937. Прыгавораны 16.10.1937 тройкай НКВД да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.10.1989.

5.11.1937 у в. Дземяхі арыштавана Мілановіч Ганна Васілеўна (н. ў 1872 у в. Міхалькі, цяпер Гомельскі р-н), жонка святара. 30.11.1937 асуджана асобай нарадай пры НКВД да 10 гадоў ППК. Этапавана, хутчэй за ўсё, у Акмолінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Загінула ў зняволенні 27.12.1941. Рэабілітавана 13.9.1965.

Кр.: Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Рэчыцкага раёна. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"