Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МІГАЙ (МИГАЙ) Леанід
[1900, в. Дзяражычы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Лоеўскі р-н Гомельскай вобл. — 24.3.1955, ГУЛАГ], святар, службовец, сын Сергія Мігая. У 1920-я г. служыў, верагодна, разам з бацькам. У пачатку 1930-х г. працаваў рахункаводам у мяст. Нароўля. Быў жанаты, гадаваў сына Уладзіміра (н. ў 1932). Арыштаваны 23.4.1934. Асуджаны 16—17.10.1934 трыбуналам БВА як «рэзідэнт польскай разведкі» да 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Пазней зноў арыштаваны і асуджаны. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 22.11.1968. Асабовая справа М. № 19751-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.