Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » МІГАЙ (МИГАЙ) Леанід 

МІГАЙ (МИГАЙ) Леанід

[1900, в. Дзяражычы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Лоеўскі р-н Гомельскай вобл. — 24.3.1955, ГУЛАГ], святар, службовец, сын Сергія Мігая. У 1920-я г. служыў, верагодна, разам з бацькам. У пачатку 1930-х г. працаваў рахункаводам у мяст. Нароўля. Быў жанаты, гадаваў сына Уладзіміра (н. ў 1932). Арыштаваны 23.4.1934. Асуджаны 16—17.10.1934 трыбуналам БВА як «рэзідэнт польскай разведкі» да 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Пазней зноў арыштаваны і асуджаны. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 22.11.1968. Асабовая справа М. № 19751-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".