Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » МЕЛЬНІК (МЕЛЬНИК) Васілій Ананевіч 

МЕЛЬНІК (МЕЛЬНИК) Васілій Ананевіч

[1887, в.  Лошніца Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 16.10.1937, Мінск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. член царкоўнага савета Свята-Духавай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 15.8.1937. Асуджаны тройкай НКВД 4.10.1937 за «сістэматычнае правядзенне падрыўной работы сярод насельніцтва» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны Мінскім абл. судом 2.2.1957. Асабовая справа М. № 9993-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"