Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » МАРОЗАЎ (МОРОЗОВ) Іосіф Мікалаевіч 

МАРОЗАЎ (МОРОЗОВ) Іосіф Мікалаевіч

[1894, в.  Волька-Аброўскае Слонімскага пав. Гродзенскай губ. — ?]. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту настаяцель Пакроўскай царквы ў Маладзечне Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 13.3.1940 у Маладзечне па адрасе: вул. Пушкіна, д. 52. Асуджаны 4.9.1940 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Каргапольскі канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. Вызвалены 1.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.7.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа М. № 26459-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"