Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » МАРОЗАЎ (МОРОЗОВ) Іосіф Мікалаевіч
[1894, в. Волька-Аброўскае Слонімскага пав. Гродзенскай губ. — ?]. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту настаяцель Пакроўскай царквы ў Маладзечне Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 13.3.1940 у Маладзечне па адрасе: вул. Пушкіна, д. 52. Асуджаны 4.9.1940 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Каргапольскі канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. Вызвалены 1.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.7.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа М. № 26459-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.