Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » МАЛАЧЫНСКІ (МОЛОЧИНСКИЙ) Міхаіл Андронікавіч 

МАЛАЧЫНСКІ (МОЛОЧИНСКИЙ) Міхаіл Андронікавіч

[1872, мяст. Копысь Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Александра-Неўскім храме в. Крапіўна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н. 12.1.1906 пераведзены ў Пакроўскі храм в. Вейна Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. 26.1.1906 перавод ануляваны. У 1920-я г. служыў у адной з цэркваў Оршы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 3.4.1932. Асуджаны 9.8.1932 з  інш. святарамі, манахамі, манахінямі, царкоўнымі служачымі і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 3 гадоў высылкі. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 21.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 6-я Свярдлова, д. 19. Асуджаны 28.9.1937 з 40  свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Па першай справе (групавая № 6739-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны 9.2.1959 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Па другой 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Могилевские Епархиальные Ведомости; БНДЦЭД.

 


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"