Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЛЯШКЕВІЧ (ЛЕШКЕВИЧ) Нікан Грыгор’евіч
[1.2.1886, в. Дубянец (?) Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], протаіерэй, брат Андрэя Ляшкевіча. Беларус. З дваранскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту настаяцель царквы в. Крывічы былога Слуцкага пав. Мінскай губ, цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 7.5.1935. Асуджаны 11.9.1935 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.4.1990 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Л. № 31097-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
[From the book: vol. II, p. 54]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.