Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛЯШКЕВІЧ (ЛЕШКЕВИЧ) Нікан Грыгор’евіч 

ЛЯШКЕВІЧ (ЛЕШКЕВИЧ) Нікан Грыгор’евіч

[1.2.1886, в. Дубянец (?) Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], протаіерэй, брат Андрэя Ляшкевіча. Беларус. З дваранскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту настаяцель царквы в. Крывічы былога Слуцкага пав. Мінскай губ, цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 7.5.1935. Асуджаны 11.9.1935 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.4.1990 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Л. № 31097-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".