Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛЯШКЕВІЧ (ЛЕШКЕВИЧ) Андрэй Грыгор’евіч 

ЛЯШКЕВІЧ (ЛЕШКЕВИЧ) Андрэй Грыгор’евіч

[1883, в. Дубянец (?) Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], свяшчэннаслужыцель, брат Нікана Ляшкевіча. Беларус. З дваранскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. Служыў у адным з храмаў Мінскай епархіі. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 22.2.1932 у в. Новая Ніва Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. Асуджаны 21.4.1932 з актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа Л. і інш. № 29423-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"