Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЛЯШКЕВІЧ (ЛЕШКЕВИЧ) Андрэй Грыгор’евіч
[1883, в. Дубянец (?) Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], свяшчэннаслужыцель, брат Нікана Ляшкевіча. Беларус. З дваранскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. Служыў у адным з храмаў Мінскай епархіі. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 22.2.1932 у в. Новая Ніва Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. Асуджаны 21.4.1932 з актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа Л. і інш. № 29423-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
[Паводле кнігі: т. II, с. 53]
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.