Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЛЯСКОЎ (ЛЕСКАЎ) (ЛЕСКОВ) Емяльян Іванавіч
[1871, в. Сычоўка, цяпер Уманскі р-н Чаркаскай вобл., Украіна — ?], свяшчэнна- або царкоўнаслужыцель. Украінец. З духоўнага саслоўя. Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту служыў у Ільінскім храме в.Казакова тагачаснага Суражскага (цяпер Віцебскага) р-на. Быў жанаты, меў дачок Таццяну (1903), Ніну (1911), сыноў Сяргея (1906), Мікалая (1908), Дзмітрыя (1917). Арыштаваны 13.3.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 3 гадоў высылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа Л. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
[From the book: vol. II, pp. 49–50]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.