Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛЯСКОЎ (ЛЕСКАЎ) (ЛЕСКОВ) Емяльян Іванавіч 

ЛЯСКОЎ (ЛЕСКАЎ) (ЛЕСКОВ) Емяльян Іванавіч

[1871, в. Сычоўка, цяпер Уманскі р-н Чаркаскай вобл., Украіна — ?], свяшчэнна- або царкоўнаслужыцель. Украінец. З духоўнага саслоўя. Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту служыў у Ільінскім храме в.Казакова тагачаснага Суражскага (цяпер Віцебскага) р-на. Быў жанаты, меў дачок Таццяну (1903), Ніну (1911), сыноў Сяргея (1906), Мікалая (1908), Дзмітрыя (1917). Арыштаваны 13.3.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 3 гадоў высылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа Л. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".