Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЛУКАШЭВІЧ (ЛУКАШЕВИЧ) Еўдакія Антонаўна
[1895, Навагрудскі пав. Мінскай губ. — ?], манахіня. Беларуска. З сялянскай сям’і. У першай палове 1920-х г. насельніца Спаса-Праабражэнскага манастыра ў Мінску. Потым прыхаджанка Мікалаеўскай царквы ў пас. Козырава. Арыштавана 27.4.1933 у Мінску па адрасе: Маляўскі зав., д. 28, кв. 2. Асуджана 7.6.1933 з інш. манахінямі і святарамі Мінскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 12.6.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Л. і інш. № 24819-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.