Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛУКАШЭВІЧ (ЛУКАШЕВИЧ) Еўдакія Антонаўна 

ЛУКАШЭВІЧ (ЛУКАШЕВИЧ) Еўдакія Антонаўна

[1895, Навагрудскі пав. Мінскай губ. — ?], манахіня. Беларуска. З сялянскай сям’і. У першай палове 1920-х г. насельніца Спаса-Праабражэнскага манастыра ў Мінску. Потым прыхаджанка Мікалаеўскай царквы ў пас. Козырава. Арыштавана 27.4.1933 у Мінску па адрасе: Маляўскі зав., д. 28, кв. 2. Асуджана 7.6.1933 з інш. манахінямі і святарамі Мінскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12  населеных пунктах і на Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 12.6.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Л. і інш. № 24819-с захоўваецца ў  архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".