Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛУКАШЭВІЧ (ЛУКАШЕВИЧ) Дзімітрый Дзмітрыевіч 

ЛУКАШЭВІЧ (ЛУКАШЕВИЧ) Дзімітрый Дзмітрыевіч

[1881, в. Хвастоўцы Чарнігаўскай губ. — ?]. У 1930-я г. — настаяцель Мікалаеўскага храма в. Бракава Магілёўскага р-на. Арыштаваны 14.1.1935. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Васілём Фядосавічам Гаўрыленкам (1880), Іванам Іванавічам Гаўрыленкам (1904), Іванам Ісідаравічам Гаўрыленкам (1880), Свірыдам Піліпавічам Лаўрэнавым (1904), Арцёмам Іванавічам Рэпетуевым (1898), Паўлам Фёдаравічам Тарасенкам (1895). Асуджаны 7.4.1935 пастановай НКВД СССР за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў высылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.11.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа Л. і інш. № 13320 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"