Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЛУКАШЭВІЧ (ЛУКАШЕВИЧ) Дзімітрый Дзмітрыевіч
[1881, в. Хвастоўцы Чарнігаўскай губ. — ?]. У 1930-я г. — настаяцель Мікалаеўскага храма в. Бракава Магілёўскага р-на. Арыштаваны 14.1.1935. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Васілём Фядосавічам Гаўрыленкам (1880), Іванам Іванавічам Гаўрыленкам (1904), Іванам Ісідаравічам Гаўрыленкам (1880), Свірыдам Піліпавічам Лаўрэнавым (1904), Арцёмам Іванавічам Рэпетуевым (1898), Паўлам Фёдаравічам Тарасенкам (1895). Асуджаны 7.4.1935 пастановай НКВД СССР за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў высылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.11.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа Л. і інш. № 13320 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.