Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЛОГІНАЎ (ЛОГИНОВ) Гаўрыіл Яфімавіч
[1888, в. Хотавіж Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. служыў у Свята-Духавай царкве ў роднай вёсцы. Арыштаваны 16.1.1930. Асуджаны 9.3.1930 з актыўнымі прыхаджанамі калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 27.7.1989. Групавая справа Л. і інш. № 10340-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.