Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛОГІНАЎ (ЛОГИНОВ) Гаўрыіл Яфімавіч 

ЛОГІНАЎ (ЛОГИНОВ) Гаўрыіл Яфімавіч

[1888, в.  Хотавіж Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. служыў у Свята-Духавай царкве ў роднай вёсцы. Арыштаваны 16.1.1930. Асуджаны 9.3.1930 з  актыўнымі прыхаджанамі калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 27.7.1989. Групавая справа Л. і інш. №  10340-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".