Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЛІСОЎСКІ (ЛИСОВСКИЙ) Георгій Самуілавіч
[1878, в. Пацава Слабада Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. — 2.12.1940, ГУЛАГ]. Беларус. Верагодна, малодшы сын Самуіла Лісоўскага* . У ліку лепшых скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1898?), рукапаложаны ў іерэя (1900). Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Паўлавічы Бабруйскага пав. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскага храма ў роднай вёсцы. Арыштаваны 1.9.1937. Асуджаны 19.10.1937 з Матфеем Комарам, Платонам Арэшкам і інш. тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю і ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 4.2.1961ы Магілёўскім абл. судом. Групавая справа Л. і інш. святароў № 7275-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархіи; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.