Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛІСОЎСКІ (ЛИСОВСКИЙ) Георгій Самуілавіч 

ЛІСОЎСКІ (ЛИСОВСКИЙ) Георгій Самуілавіч

[1878, в. Пацава Слабада Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. — 2.12.1940, ГУЛАГ]. Беларус. Верагодна, малодшы сын Самуіла Лісоўскага* . У ліку лепшых скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1898?), рукапаложаны ў іерэя (1900). Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Паўлавічы Бабруйскага пав. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскага храма ў роднай вёсцы. Арыштаваны 1.9.1937. Асуджаны 19.10.1937 з Матфеем Комарам, Платонам Арэшкам і інш. тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю і ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 4.2.1961ы Магілёўскім абл. судом. Групавая справа Л. і інш. святароў № 7275-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархіи; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; БНДЦЭД.


* Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў?іерэя (29.12.1857). Да 1904 служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в.? Аравічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Хойніцкі р-н Гомельскай вобл., выкладаў у царкоўна-прыходскай школе. Узнагароджаны набедранікам (да 1878), скуф’ёй (да 1886), камілаўкай (да 1900).

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".