Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛІСОЎСКІ (ЛИСОВСКИЙ) Аляксандр Іванавіч 

ЛІСОЎСКІ (ЛИСОВСКИЙ) Аляксандр Іванавіч

[1872, Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і рабочага. Да арышту служыў псаломшчыкам у адным з храмаў Слуцка. Арыштаваны 14.3.1933 у Слуцку па адрасе: вул. Глухая, д. 4. Асуджаны 9.6.1933 з 20 святарамі Слуцкага вікарыяцтва асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» і як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12  населеных пунктах і на Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Л. і інш. № 27605-с захоўваецца ў  архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.

 


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"