Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЛІСОЎСКІ (ЛИСОВСКИЙ) Аляксандр Іванавіч
[1872, Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і рабочага. Да арышту служыў псаломшчыкам у адным з храмаў Слуцка. Арыштаваны 14.3.1933 у Слуцку па адрасе: вул. Глухая, д. 4. Асуджаны 9.6.1933 з 20 святарамі Слуцкага вікарыяцтва асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» і як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Л. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.