Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЛІСІЦКІ (ЛИСИЦКИЙ) Антоній Пятровіч
[1883, Мінск — 8.10.1937, Томск, турма НКВД]. Беларус. З 1912 настаяцель Міхайлаўскага храма в. Азяраны (тагачасны паштовы адрас: ст. Тураў) Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Старажоўцы (паштовы адрас: Тураў) Мазырскага пав. Арыштаваны 24.7.1937 у в. Нова-Сяргееўка Кажэўнікаўскага р-на Томскай вобл., дзе хутчэй за ўсё знаходзіўся ў ссылцы. Асуджаны 28.9.1937 як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.10.1989.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Книга памяти томичей.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.