Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛІСІЦКІ (ЛИСИЦКИЙ) Антоній Пятровіч 

ЛІСІЦКІ (ЛИСИЦКИЙ) Антоній Пятровіч

[1883, Мінск — 8.10.1937, Томск, турма НКВД]. Беларус. З 1912 настаяцель Міхайлаўскага храма в. Азяраны (тагачасны паштовы адрас: ст. Тураў) Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Старажоўцы (паштовы адрас: Тураў) Мазырскага пав. Арыштаваны 24.7.1937 у в. Нова-Сяргееўка Кажэўнікаўскага р-на Томскай вобл., дзе хутчэй за ўсё знаходзіўся ў ссылцы. Асуджаны 28.9.1937 як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.10.1989.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Книга памяти томичей.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".