Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ЛАМАКА (ЛОМАКО) Яўфімій Ігнатавіч
[1899, в. Дрычын Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 9.8.1938, Мінск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. дыякан Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Паводле некаторых звестак, служыў у царкве в. Траскоўшчына Ракаўскага прыхода Мінскага пав., цяпер тэрыторыя Мінскага р-на (вёска не існуе). Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 12.4.1933 у в. Варонка тагачаснага Заслаўскага, цяпер Мінскага р-на. Асуджаны калегіяй АДПУ 8.5.1933 «як член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. 25.5.1938 тройкай НКВД БССР прыгавораны за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.7.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. № 11070-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.